Кераміка і ілюстрацыі
Мінск

Дар’я Мандзік па адукацыі архітэктар-дызайнер, дзяўчына скончыла Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. У 2013 годзе падчас вучобы ў Партугаліі па абмене яна зацікавілася керамікай.

У 2019 годзе прыйшла ідэя пачаць ствараць керамічныя кручкі. Для гэтага Дар’я навучылася рабіць простыя гіпсавыя формы. Кручкі атрымліваюцца вельмі вытанчаныя, мацуюцца на мантажную стужку і ўсюды да месца. Самыя першыя жывуць у дзяўчыны ў майстэрні. Што тычыцца посуду, у Дар’і нават ёсць любімая форма ганчарных кубкаў. Шырокія і невысокія, ледзь завужаныя дагары.

Акрамя керамікі дзяўчына захапляецца ілюстрацыяй. Дар’я ілюструе дзіцячыя кніжкі, удзельнічала ў стварэнні паштовак і календароў праекта “Не маўчы па-беларуску”.

Мне вельмі падабаецца эксперыментаваць, таму я больш мастак, чым рамеснік

Дар'я Мандзік

Работы аўтара

Купіць тавары аўтара