Дзіцячы тэкстыль
Мінск

Раман і Анастасія займаюцца стварэннем пасцельнай бялізны для нованароджаных, канвертаў і адзення для выпіскі.

Раман па адукацыі ветэрынарны лекар, Анастасія – інжынер па сертыфікацыі. Яна была знаёмая з тэхналогіяй вытворчасці падобнай прадукцыі, але, калі ўзнікла ідэя стварэння брэнда, абодвум прыйшлося шмат чаму навучыцца.

Адукацыйнай пляцоўкай стаў інтэрнэт, муж і жонка купілі швейную машынку і панеслася. Вучыліся ў вольны час і па начах, прадукцыю прадавалі ва ўласных крамах. Потым крамы зачынілі і сышлі ў онлайн, там развіваюцца і сёння.

Першае адзенне для вашага малога - заўсёды трапяткі і сур'ёзны выбар

Анастасія Шурпік

Працы аўтараў

Купіць тавары аўтараў