Кастомныя шопперы
Мінск

Аляксандра Лазько асвоіла дадатковыя адукацыі па спецыяльнасцях «Графічны дызайн» і «3D-мастак па персанажах. Базавы ўзровень». Ідэя кастамізацыі рэчаў і пашыву шоппераў з’явілася ў 2020 годзе. Яна зрабіла падарунак маладому чалавеку на дзень нараджэння, а потым зразумела, што хоча займацца кастомам прафесійна.

Аляксандра хацела прыдумаць лёгка запамінальную назву свайму брэнду, з рыфмай. Сама назва buddhamuda з’явілася са спалучэння сімпатыі да філасофіі будызму і анімэ «Неверагодныя прыгоды Джоджо».

Аляксандра чэрпае натхненне ад іншых хэндмэйд-майстроў, якіх знаходзіць праз інстаграм і пінтэрэст, часта бярэ ідэі на заметку. Акрамя сваёй справы, захапляецца кіно, у тым ліку анімэ. Любіць настольныя гульні. Спрабуе разабрацца ў пытаннях экалогіі, які ўнёсак у гэтую справу яна асабіста можа зрабіць. Пры адпраўцы шоппераў Аляксандра выкарыстоўвае ўпакоўку з крафтавай паперы, якую можна выкарыстоўваць паўторна ці ж аднесці ў пункт прыёму макулатуры.

Я дапамагу з ідэяй і эскізам, з пошукам рэфэрэнсу. З велізарным задавальненнем бяруся за незвычайныя задумкі.

Аляксандра Лазько

Працы аўтара

Набыць тавары аўтара