Павязкі, абадкі, заколкі, гумкі
Мінск

Марына Пацэвіч скончыла геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Паводле яе слоў, гэта месца, якое выхоўвае любоў да падарожжаў і дазваляе бачыць і заўважаць вакол яшчэ больш прыгожых рэчаў.

Калі дачцэ споўнілася тры гады, Марына захапілася стварэннем упрыгожванняў. Ёй хацелася запасці для малой больш прыгожых заколак, гумак, абадкоў, але ўсё кітайскае з крам проста развальвалася ў руках праз дзень. Спачатку яна рабіла ўпрыгожванні для сябе і сяброў. Праз некаторы час вырашыла стварыць старонку ў Інстаграм, і панеслася!

Марына пастаянна знаходзіцца ў пошуку новых матэрыялаў, ідэй. Канкурэнцыя вялікая, трэба не адставаць ад трэндаў і вынаходзіць нешта новае, сваё, а не капіяваць іншых.

Заўсёды стараюся працаваць з новымі матэрыяламі, эксперыментаваць.

Марына Пацэвіч

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара