Свечкі
Мінск

Яўгена Рэдзіна скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, па адукацыі яна лінгвіст-выкладчык французскай і англійскай моў. Пазней дзяўчына атрымала другую адукацыю (праграміст-вэб-дызайнер) у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

У снежні 2020 года Яўгена даведалася пра насыпны воск і захацела зрабіць свечку для сябе. Працэс так спадабаўся, што яна вырашыла паспрабаваць рабіць такія свечкі і для іншых людзей. У студзені зарэгістравалася як рамеснік і завяла аккаунт у інстаграме.

Цяпер стварэнне свечак – хобі дзяўчыны, працуе яна тэстыравальнікам. Слабасць Яўгены – падарожжа. Да 2020 года яна паспела пабываць у 24 краінах. Асаблівая любоў – гэта Партугалія, Мальта і Турцыя. Любіць чытаць, пазнаваць новае і рабіць нешта сваімі рукамі – маляваць, вышываць, гатаваць ежу.

У будучыні Яўгена хоча дадаць яшчэ некалькі колераў у асартымент свечак і праводзіць больш дабрачынных продажаў.

Асалода – маё самае любімае беларускамоўнае слова. Не ведаю чаму, але раней заўсёды ўяўляла, што калі ў мяне будзе нейкая свая справа, то назаву яе толькі так.

Яўгена Рэдзіна

Працы аўтара

Набыць вырабы аўтара