Мяшочкі з тканіны
Мінск

Аліса Чайчук скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры па спецыяльнасці мастак народных рамёстваў. Дзяўчына вырасла ў сям’і мастакоў, таму атмасфера творчасці была з ёй усё жыццё.

Аліса заўсёды нешта малявала, ляпіла, тварыла. Потым здарыўся інстытут і поўнае пагружэнне ў разнастайныя рамёствы. Спрабавала розныя напрамкі, якія перацякалі ў іншыя. Праект з мяшочкамі нарадзіўся з думак «Хопіць пластыка!» і «Як жа надакучыў гэты пакет з пакетамі!». Але купіць тканкавыя мяшочкі – гэта занадта проста! Захацелася чагосьці свайго, не з мас-маркету. Потым «укараніла» гэтую ідэю знаёмым, рака ідэй завіравала і з’явіўся праект Art Food Bags.

Акрамя мастацтва ў любой яго праяве (ад кніг, альбомаў, фота і народнай творчасці) Алісу заўсёды натхнялі бацькі і тое, чым яны займаюцца. Захапленні ў дзяўчыны таксама разнастайныя: ад танцаў джаз-мадэрн і хастл да паруснага спорту. Любіць фатаграфію, жывапіс і ілюстрацыю.

Заўсёды планую развіццё. Без яго нікуды! А вось у што гэта ўсё перарасце – жыццё пакажа.

Аліса Чайчук

Работы автора

Купіць тавары аўтара