Студыя прадметнага дызайну
Гомель

Archconcrete – гэта сямейны брэнд Аляксандра Сёмкіна і Людмілы Такарчук. Аляксандр скончыў мастацкую школу, атрымаў спецыяльнасць архітэктара ў БелДУТе. Людміла па адукацыі псіхолаг, вучылася ў ГДУ імя Ф. Скарыны.

Прадметным дызайнам Аляксандр захапляўся заўсёды, а вучоба на архітэктара прышчапіла канчатковую любоў да дызайну. Пераломным момантам стала набыццё ўласнага жылля. Хацелася стварыць непаўторны, стыльны інтэр’ер, напоўніць яго сваімі дызайнерскімі рэчамі.

Так Аляксандр пачаў займацца прадметным дызайнам. У якасці матэрыялу абраў тры базавых матэрыялу: бетон, метал і дрэва.

Аляксандр працуе архітэктарам у прыватнай праектнай кампаніі. Часам бярэцца за распрацоўку інтэр’ераў і камерцыйную візуалізацыю. Людміла працуе ў IT-кампаніі. Разам яны займаюцца прасоўваннем сямейнага брэнда.

Муж і жонка захапляюцца фатаграфіяй і скетчынгам. Іх натхняе мода, дызайн, тэхналогіі і падарожжа, а таксама ўсё самае простае, і тое, чаму можна даць «другое жыццё».

Філасофія аскетызму і аўтэнтычнасці з'яўляецца неад'емнай часткай нашага брэнду.

Аляксандр Сёмкін

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара