Лялькі
Мінск

Іна Пашкоўская пачала шыць у канцы 2011 года, пакуль была ў дэкрэце. Яна ўбачыла ў інтэрнэце мілую ляльку тыльда і вырашыла паспрабаваць пашыць падобную. Шыць яна ўжо ўмела. Першую ляльку зрабіла для дачкі, а далей пайшлі заказы.

Па адукацыі Іна графічны дызайнер, працуе дызайнерам па ўпакоўцы. Лялькі – гэта другая дзейнасць. Яна вельмі любіць ствараць усё рукамі: шые, вяжа, вышывае, малюе, любіць тэатр, кіно, класічную літаратуру, шмат падарожнічае.

Кожны год Іна спрабуе новыя выкрайкі, мадэрнізуе старыя. Напрыклад, цяпер працуе над новай навагодняй калекцыяй.

Я вельмі люблю шыць лялек. З дзяцінства марыла стаць мадэльерам-дызайнерам: малявала дні напралёт, шыла адзенне для лялек. Цяпер я амаль ажыццявіла сваю мару – ствараю лялек, якім цалкам прыдумляю вобраз і вопратку.

Іна Пашкоўская

Працы аўтара

Набыць вырабы аўтара