Новы год – свята, якое трэба адзначыць весела, шумна, з размахам. І хоць каранавірусная эпідэмія ўнесла свае карэктывы, па меншай меры ў колькасных адносінах, якасць свята ні пры якіх умовах пакутаваць не павінна!

Нездарма кажуць: «Як Новы год сустрэнеш, так яго і правядзеш!». Напэўна, 2020 мы сустрэлі недастаткова добра, па меншай меры за штосці ён намі відавочна незадаволены. Давайце ў гэты раз не схібім і зробім усё магчымае для таго, каб надыходзячы год быў яркім, цікавым і вельмі пазітыўным!

новый год

Савет першы. Стварыце настрой

Мы падрабязна распавялі пра тое, як упрыгожыць дом да навагодніх і калядных святаў у цыкле артыкулаў «Навагодні дэкор-2021. Ключавыя трэнды ў інтэр’еры». Вы можаце знайсці іх у раздзеле «Часопіс» нашага сайта, або паглядзець анлайн-лекцыю на нашым канале youtube. Заўважым толькі адно: чым адказней вы падыдзеце да ўпрыгожвання дома, чым больш папрацуеце са святлом, колерам, водарамі і ўтульнымі дробязямі, тым радасней і душэўней пройдзе ноч з 31 снежня на 1 студзеня.

рождественский венок

Савет другі. Прадумайце праграму свята загадзя

Калі вы чакаеце кампанію сяброў, варта задумацца не толькі над тым, чым вы будзеце іх частаваць, ёсць іншая важная мэта – гасцей трэба пацешыць! Падыдзіце да святкавання з фантазіяй. Падрыхтуйце спіс вясёлых конкурсаў і неабходны для іх правядзення інвентар, можна нават прыкупіць для пераможцаў невялічкія сувеніры навагодняй тэматыкі: бенгальскія агні, хлапушкі, цукеркі, магніцікі і г.д.

Можна пагуляць у сябрамі ў настольныя гульні, сёння іх існуе велізарнае мноства. Не хвалюйцеся, што не разбярэцеся ў правілах, у інтэрнэце ёсць падрабязныя відэаінструкцыі, з дапамогай якіх вы ўсё зразумееце за 10 хвілін.

монополия

Савет трэці. Уладкуйце кінамузычны вечар

Калі ваша кампанія не вельмі любіць настольныя гульні і вясёлыя конкурсы, вы можаце ўладкаваць для іх кінамузычны вечар. Далоў стандартныя навагоднія тэлеперадачы, «Блакітным агеньчыкам» ужо нікога не здзівіш і дакладна не парадуеш! Гэта ваш вечар, таму вы дыктуеце правілы і складаеце навагоднюю ТБ-праграму!

Запампуйце на флэшку падборку навагодніх фільмаў або проста добрых зімовых кінакамедый, якія ніколі не паказваюць у навагоднюю ноч. Гэта могуць быць прэм’еры або, наадварот, забытая класіка. Падчас прагляду можна рабіць музычныя перапынкі: спяваць караоке ці танчыць. У гэтую ноч можна не баяцца гневу суседзяў!

телевизор

Савет чацвёрты. Не забудзьцеся падыхаць

Мы настойліва раім прагуляцца ў гэта ноч. Выйдзеце на свежае паветра, прыхапіўшы з сабой бенгальскія агні, хлапушкі і фотаапарат. Апраніцеся ў касцюмы, не абавязкова Дзеда Мароза і Снягуркі. Схадзіце да елкі, павадзіце карагоды, успомніце, як гэта – быць дзецьмі! І абавязкова захавайце гэтую ноч у фотаздымках.

бенгальские огни

Савет пяты. Кушайце паменш

Не акцэнтуйце свою навагоднюю ўвагу на святочным стале, каб потым не перажываць з-за лішніх кіло. Тым больш – наперадзе нас чакае яшчэ нямала выхадных і іншых падстаў сабрацца за сталом з сябрамі. Доўгае стаянне ў пліты не дадасць вам энергіі, якая яшчэ спатрэбіцца! Таму лепш больш лёгкіх закусак, садавіны і агародніны!

Тавары па тэме