У гэтым раздзеле мы сабралі для вас пытанні, якія часта задаюць пакупнікі. Спадзяемся, што тут вы знойдзеце адказы.

ЯКАЯ НАЦЭНКА Ў ВАШАЙ КРАМЫ?

Мы не робім нацэнку на тавары, якія прадстаўлены ў нашай інтэрнэт-краме. Любая рэч на сайце Valoshki Design каштуе столькі ж, сколькі непасрэдна ў самаго майстра, рамесніка, мастака ці фабрыкі.

ЯК АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА ДАСТАЎКА ТАВАРА?

Зараз у нас ёсць дастаўка па ўсёй Беларусі, у тым ліку ў яе самыя аддаленыя месцы. У вас ёсць магчымасць абраць дастаўку да дзвярэй ці да бліжэйшага пункта выдачы транспартнай кампаніі (так будзе танней). Дастаўка па Мінску займае ад 1 да 2 дзён. Дастаўка па Беларусі – ад 2 да 3 дзён.

ЧАМУ ЗАКАЗ АДЗІН, А ДАСТАВАК НЕКАЛЬКІ?

Справа ў тым, што тавар знаходзіцца ў майстра, які яго вырабляе. Таму, калі вы дадалі ў кошык тавары ад некалькіх аўтараў, вам будзе прапанавана некалькі даставак. Пакупкі могуць ехаць да вас з розных куткоў Беларусі. Пры гэтым, калі тэрмін дастаўкі ў тавараў падобны, вы атрымаеце іх разам ва ўзгодненны інтэрвал часу. Вы таксама маеце магчымась замовіць дастаўку ў пункт выдачы тавараў і забраць іх разам.

ШТО РАБІЦЬ КАЛІ ТАВАРА НЯМА Ў НАЯЎНАСЦІ?

Шмат хто з майстроў не мае сваіх вырабаў у наяўнасці, а робіць тавары па замове. Інфармацыя пра гэта знаходзіцца ў пэўным разделе інфармацыі «Пад замову» на старонцы тавара. Тут вы не толькі знойдзеце заўвагу пра магчымасць замовы, але і інфармацыю аб тым, якія характэрыстыкі магчыма змяніць. Напрыклад, колер, памер ці іншае. Каб замовіць тавар з унікальнымі характэрыстыкамі, адзначце іх у заўваге.

ЯКІ ГАРАНТЫЙНЫ ТЭРМІН У ВАШЫХ ВЫРАБАЎ?

Згодна з Беларускім заканадаўствам вырабы рамеснікаў ручной працы не належаць да зваротных груп тавараў. Такім чынам, калі вы набылі тавар добрай якасці, яго не магчыма вярнуць без прэтэнзій да якасці. Але, мы робім крок насустрач нашым пакупкнікам і патрабуем ад аўтараў даваць на свае вырабы гарантыйны тэрмін ад 3 месяцаў да года. Калі за гэты час тавар страціць сваю якасць, мы прапануем вам іншы, ці адрамантуем гэты.