10 ліпеня ў гандлёвым цэнтры «Сакрэт» прайшоў дабрачынны кірмаш «Валошкі Маркет». Мы дзякуем усім, хто прыняў удзел у гэтым мерапрыемстве: нашых дарагіх рамеснікаў, таленавітую вядучую Ганну Гардзееву, класную музычную групу «Galika Band», крутых танцораў з танцавальнай студыі «Slam», гандлёвы цэнтр «Сакрэт» за тое, што даў пляцоўку для правядзення маркета.

валошки маркет

Сабраныя праектам грошы перададзены Гомельскаму абласному аддзяленню рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд».

Сёння мы адправілі купоны на зніжку ў 20% на пакупкі ў нашай інтэрнэт-краме valoshkidesign.by усім, хто прыняў удзел у дабрачыннай латарэі! Свае прызы – сертыфікат на пакупкі наміналам 50 рублёў і сертыфікат на бясплатную фотасесію ў Галіны Ласаевай – атрымалі пераможцы латарэі!