Прывітанне, сябры! У пятніцу, 19 сакавіка, наш праект прыме ўдзел у дабрачынным канцэрце «У імя дабра» ў Гомелі!

Дабрачыннае мерапрыемства ў дапамогу гомельскім таварыствам па абароне жывёл «Дабрыня» і «Падары ім шанец» пройдзе ў Цэнтры інклюзіўнай культуры ГУ «ГЦК» (вул. Юбілейная, 48).

помощь животным

18:30 забаўляльная праграма:

  • выстава-продаж;
  • фотазона;
  • раставыя лялькі;
  • розыгрышы;
  • паказ «GRAY MODEL AGENCY».

19:00 канцэрт з удзелам:

  • музычнага гурту “GALIKA BAND”;
  • ўзорнай студыі сучаснага танца “SLAM”;
  • лазернага шоу “Flash- Light”;
  • ілюзіяніста Арцёма Дарафеева.

Вядучая канцэрту Марына Савянкова!

УВАХОД: 5 BYN! Сабраныя сродкі будуць выкарыстаныя ў дабрачынных мэтах!

собака на руках

Правядзіце гэты прыемны вечар разам з намі і падтрымайце тых, хто так мае патрэбу ў нашай увазе, дапамозе і падтрымцы!