30-31 кастрычніка ў цудоўным горадзе Гродна мы правялі наш першы буйны фестываль тавараў ручной работы «Валошкі Маркет». Мы аб’ядналі яго з прэзентацыяй нашага праекта, фотавыставай «Беларусь у сэрцы», майстар-класамі, конкурсамі, розыгрышамі і, вядома ж, выставай-продажам тавараў ручной працы таленавітых майстроў.

Мы хочам падзякаваць усіх, хто прыняў удзел у гэтым мерапрыемстве. Асобны дзякуй гандлёваму цэнтру «OldCity Гродна» за выдатную пляцоўку, гасціннасць і ветлівасць. Працаваць у гэтым ГЦ было вельмі прыемна.

У кірмашы прынялі ўдзел нашы майстры і новыя аўтары, якія толькі-толькі пазнаёміліся з праектам Valoshki Design. У выніку многія вырашылі далучыцца да нас, чаму мы вельмі рады. Паступова мы даедзем да ўсіх абласных цэнтраў, каб пазнаёміць жыхароў буйных гарадоў з праектам Valoshki Design і знайсці новых, цікавых, таленавітых аўтараў. Просім кожнага неабыякавага да лёсу праекту беларуса падтрымаць нас і падзяліцца гэтым артыкулам з сябрамі і знаёмымі. Няхай пра нашых рамеснікаў даведаецца яшчэ больш людзей!