Працягваем знаёміць вас з добрымі беларускімі інтэрнэт-крамамі, дзе можна набыць класныя рэчы. На чарзе інтэрнэт-крама alles.by.

alles.by

Alles – маркетплэйс, на якім размяшчаюць тавары вытворцы і іх прадстаўнікі. Ён дазваляе карыстальнікам сфарміраваць заказ на пакупку, выбраць спосаб аплаты і дастаўкі заказу ў сетцы Інтэрнэт.

Асноўнае адрозненне маркетплэйса ад традыцыйнага заключаецца ў тыпе гандлёвай пляцоўкі. Звычайнаму магазіну патрэбна гандлёвая зала, вітрыны, цэннікі, а таксама прадаўцы, касіры і вопытныя кансультанты, у маркетплэйса ўся інфраструктура рэалізавана праграмна. Каманда імкнецца ўвесь час павялічваць колькасць вытворцаў, якія размяшчаюцца ў іх на сайце.

Сайт вельмі зручны, адрозніваецца прывабным і зразумелым інтэрфейсам. У ім вельмі складана заблытацца. Асобна варта згадаць тое, што ў сайт інтэграваны анлайн-кансультант. З яго дапамогай вы можаце атрымаць зваротную сувязь ад прадстаўнікоў маркетплейсу: падзяліцца меркаваннем аб працы сайта або задаць любое пытанне.

Нядаўна на сайце была адчыненая рэгістрацыя для партнёраў. Каб стаць партнёрам alles.by і прапаноўваць уласныя тавары, напішыце на marketplace@alles.by ці адразу зарэгіструйцеся на сайце. Калі вашага тавару (катэгорыі тавару) няма ў каталогу, яго створаць для вас.

Alles.by – вытворцаў шмат, сайт адзін!

alles.by