Натхненне ператварае нас з простых людзей у творцаў унікальнага, самабытнага, прыгожага свету мастацтва. Яно дапамагае бачыць у штодзённым вялікае, вучыць заўважаць, адчуваць, лавіць момант, які можна страціць зусім. Мы чэрпаем натхненне ў прыродзе, традыцыях, гісторыі, нас натхняюць людзі і творы мастацтва. Натхненне ёсць у кожным з нас, проста яго трэба абудзіць!

ПРЫРОДА

Усе мы дзеці прыроды і яе неад’емная частка. Чалавек не можа не захапляцца і не натхняцца лясамі і палямі, рэкамі і азёрамі, побач з якімі жыве і ад якіх бярэ энергію для будавання новага і прыгожага.

ГІСТОРЫЯ

Веды і памяць пра гісторыю нібы кніга, якая заўсёды з намі, кніга, якая падкажа, што добра, а што дрэнна, нагадае ўрокі продкаў і раскладзе ўсё па сваіх месцах. Памяць і павага да гісторыі робіць нас мудрэй.

ТРАДЫЦЫІ

Вопыт, які мы перадавалі праз пакалення, складваўся ў традыцыі, якія вызначылі самабытнасць нашага народа і сталі асновай культурнай спадчыны, блізкай кожнаму з нас. Мы імкнемся захоўваць і памнажаць нашы традыцыі.

ЛЮДЗІ

Багацце любой нацыі – гэта людзі. Дарослыя і дзеці, мужчыны і жанчыны, менавіта мы ствараем усе, што побач з намі кожны дзень. Менавіта ад нас з вамі залежыць, якімі будуць нашы гарады і вёскі, архітэктура і мастацтва. Кожны з нас вызначае бягучы момант і ўносіць ўклад у нашу будучыню …

МАСТАЦТВА

Мы маем патрэбу ў самавыяўленні, лепшым спосабам якога, несумненна, з’яўляецца мастацтва, якое, нібы медытацыя, дорыць станоўчыя эмоцыі і супакаенне не толькі тым, хто стварае, але і тым хто сузірае прадметы мастацтва …

ДЫЗАЙН

Чалавек імкнецца зрабіць свет лепш, рэчы зручней і прыгажэй, прастору камфортней і функцыянальней. Мы натхняемся дызайнам, як спосабам выказаць думкі і ўвасобіць вопыт у карысныя рэчы і рашэнні, якімі людзі карыстаюцца ўсё сваё жыццё …

РАМЁСТВЫ

Ручная праца не толькі звязвае нас з традыцыямі і гісторыяй, яна перадае цяпло і энергію рук майстра будучым карыстальнікам. Не існуе двух аднолькавых прадметаў, створаных рамеснікам – гэта робіць іх унікальнымі і прызначанымі менавіта для вас і вашых блізкіх …

ЭКАЛОГІЯ

Наша ўвага да прыроды і жаданне захаваць яе першародную прыгажосць і чысціню натуральна настолькі, наколькі натуральным можа быць клопат дзяцей пра сваіх бацькоў. Нас натхняюць рэчы, створаныя з эка-матэрыялаў і лад жыцця людзей, якія імкнуцца мінімізаваць свой след …

МІНІМАЛІЗМ

Сціплае спажыванне і свабода ад лішкаў – гэта ні з чым не параўнальнае пачуццё лёгкасці быцця. Філасофія мінімалізму вучыць нас шанаваць свабодную прастору і адмаўляцца ад непатрэбнага, канцэнтруючыся на галоўным – сапраўды значных і якасных рэчах, якія мы рэгулярна выкарыстоўваем …

ТРЭНДЫ

Свет вакол нас пастаянна мяняецца і нараджае новыя тэндэнцыі. Нам цікава быць часткай гэтага жывога працэсу, не толькі сачыць за навінкамі, але і самім генераваць ідэі і рашэнні, здольныя з часам ператварыцца ў трэнд …

Больш натхняльных ролікаў глядзіце на нашым канале ў youtube!