Паняцце «скрапбукінг» паходзіць ад ангельскіх слоў scrap – выразка, кавалачак, шматок і book – кніга, сшытак. Гэты від мастацтва нясе ў сабе высокую місію – захаваць асабістую і сямейную гісторыю для наступных пакаленняў.

скрапбукинг

Скрапбукінг, скарочана скрап, захоўвае памяць у выглядзе выразак, фотаздымкаў, малюнкаў і іншых мілых сэрцу дробязяў, якія афармляюць у спецыяльныя альбомы. У тэхніцы скрапбукінг таксама робяць нататнікі, паштоўкі, шакаладніцы, рамкі для фота, арт-букі і календары.

Скрапбукінг з’явіўся даўно – першыя згадкі альбомаў з выразкамі і памятнымі рэчамі адносяцца да 1598 годзе. Сучасную форму скрапбукінг прыняў у XVII стагоддзі. Тады людзі стваралі альбомы з вершамі і выразкамі з газет і афармлялі іх засушанымі кветкамі, шматкамі адзення, завіткамі валасоў каханых, водарамі духоў і г.д.

скрапбукинг

Карысць скрапбукінга

Даступнасць. Гэты від мастацтва, сапраўды, даступны кожнаму. Для таго, каб займацца скрапбукінгам, неабавязкова быць дыпламаваным мастаком з вялікім багажом ведаў і вопыту. Гэта майстэрства можна асвоіць дома, праглядаючы майстар-класы і пастаянна практыкуючыся.

Значнасць. Скрапбукінг – гэта не толькі хобі, гэта вытанчаны спосаб захаваць сямейную гісторыю. Фатаграфіямі на кампутары цяпер складана здзівіць, у бясконцай колькасці папак мы захоўваем шмат смецця: паўтаральных і няўдалых кадраў. Але для стварэння альбома ў тэхніцы скрапбукінг вы адбярэце лепшыя фатаграфіі самых важных момантаў жыцця. Гэты альбом вы перададзіце дзецям, потым яго ўбачаць вашы ўнукі і праўнукі, а ваша праца стане сямейнай рэліквіяй.

Медытатыўнасць. Скрапбукінг – гэта занятак, які выдатна супакойвае нервы і расслабляе. З дапамогай такой арт-тэрапіі вы абавязкова адцягнецеся ад паўсядзённай руціны і зможаце выплюхнуць эмоцыі на паперу, а не блізкіх людзей.

скрапбукинг

Што можна выкарыстоўваць для ўпрыгожвання альбома

Самы прыемны момант у скрапбукінгу – гэта ўпрыгожванне альбома. Для гэтых мэт выкарыстоўваецца вялікая колькасць дэкаратыўных элементаў. Сашчэпкі, налепкі, прышчэпкі, кавалачкі тканіны і стужкі, бліскаўкі, штучныя кветкі, гузікі і пацеры… Выбар упрыгожванняў застаецца за аўтарам, галоўнае правіла – не перабраць! Памятайце, што элементы дэкору павінны спалучацца адзін з адным. Іх функцыя ў альбоме – дапамагчы раскрыць гісторыю, а не адцягнуць увагу ад сутнасці. Прыклад упрыгожванняў, якія вядомыя далёка не ўсім.

Націркі. Малюнкі, якія перакладаюцца на паперу шляхам трэння тупым прадметам. Гэта можна зрабіць манеткай або краем банкаўскай карты. Трыце да таго часу, пакуль малюнак ня аддрукуецца на паперы.

Брадсы. Гвоздзікі з плоскімі ножкамі, якімі можна змацаваць дэталі ці проста ўпрыгожыць той ці іншы альбомны ліст.

Чыпборды. Вырубкі з дрэва або кардона ў выглядзе надпісаў, фігурак або асобных літар, якія надаюць альбому аб’ём. Зручныя тым, што іх не трэба выразаць – яны выціскаюцца з асновы і прыляпляюцца да вырабу.

Топсы і дотсы. Глянцавыя фішкі, упрыгожаныя надпісамі і малюнкамі. Дотсы адрозніваюцца меншым памерам, маюць нейтральную расфарбоўку і вырабляюцца з эпаксіднай смалы.

скрапбукинг

Скрапбукінг – гэта мастацтва ў чыстым выглядзе! Вы дакладна не пашкадуеце, калі вырашыце асвоіць гэта майстэрства. Але калі па якой-небудзь з прычын вы не вырашыцеся на гэтае падарожжа ў свет рукадзелля і прыгажосці, даверцеся прафесіяналу! Мы шчыра прапануем звярнуцца да Яўгеніі Лепковіч, работы якой прадстаўлены ў гэтым матэрыяле.