Што вы ведаеце пра Наваградак? Гэта невялікае мястэчка Гродзенскай вобласці з цікавай гісторыяй і багатым мінулым. Тут ў 1253 годзе быў каранаваны Міндоўг, а ў Еўропе з’явілася новая дзяржава – Вялікае княства Літоўскае.

новогрудский замок

У гэтым горадзе раскопкі – справа звыклая, але беларусы тут былі ня першымі. Раскопкі пачалі польскія археолагі ў 20-я гады XX стагоддзя. Тады заходняя тэрыторыя Беларусі была ў складзе Польшчы. Яны аднавілі частку сцен, паказалі прыблізныя памеры Навагрудскага замка і намалявалі яго план. Было знойдзена шмат гістарычных каштоўнасцяў і нават гарматныя ядра.

Пасля Другой сусветнай у замак прыехалі пецярбургскія археолагі. Усё, што было імі знойдзена, захоўваецца ў Эрмітажы і Інстытуце гісторыі матэрыяльнай культуры. А знойдзена было больш за 30 тысяч прадметаў! Кераміка, посуд і ўпрыгожванні, прадметы сельскай гаспадаркі, часткі зброі і шмат іншых каштоўных прадметаў.

Самай каштоўнай знаходкай экспедыцыі быў Кубак святой Ядзвігі (або Чара Ядзвігі). У свеце вядома 14 такіх кубкаў, і часам іх параўноўваюць з Чарай Грааля. Гэты кубак падарыў Міндоўгу ў гонар каранацыі візантыйскі імператар. Па легендзе вада ў такіх кубках ператваралася ў віно. Сёння гэтая чаша, ці дакладней яе аскепкі, знаходзяцца ў сховішчы Эрмітажа.

новогрудский замок

Зараз аб самім замку. Ён быў адным з ключавых апорных пунктаў і адной з наймагутных крэпасцяў ВКЛ, цяпер яго руіны размяшчаюцца на схілах замкавай гары. Унікальны помнік абарончай архітэктуры эпохі сярэднявечча быў рэзідэнцыяй вялікіх князёў, сапраўдным цэнтрам старажытнага горада. Існаваў з XIII па XVII стагоддзі.

Яго будаўніцтва доўжылася тры стагоддзі. Крэпасць ўключала сем вежаў, у той час як у іншых замкаў іх было не больш за пяць.

З цягам часу Навагрудскі замак страціў сваё стратэгічнае становішча і пачаў разбурацца. Гэтаму спрыялі шматлікія войны і хваляванні. Да сённяшняга дня захаваліся падмуркі ўмацаванняў з пабудовамі і руіны вежаў.

новогрудский замок

Адна з галоўных загадак замка – карона Міндоўга, якую так і не знайшлі. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што не было ніякай кароны і каранацыі як такой. А вось летапісы і хронікі кажуць пра адваротнае.

Па адной з версій, кароны для караля і яго жонкі былі дасланы самім Папам Рымскім. Па іншай – выраблены ў Рызе па замове Лівонскага магістра. Куды яны зніклі – дагэтуль невядома. Невядома таксама і месца смерці караля. Ёсць шмат меркаванняў на гэты конт, але беларусам падабаецца легенда пра тое, што кароль пахаваны ў Наваградку. І сёння ўсё яшчэ складана абвергнуць гэтую інфармацыю.

Гэта дзіўнае месца, якое нагадвае Шатландыю. Атмасфера каля замка неверагодная: захапляльная, непаўторная, дзіўная. Калі вы хочаце на імгненне трапіць у мінулае – едзьце ў Наваградак. Час каля замка спыніўся, і, калі заплюшчыць вочы і крыху памарыць, можна пачуць стук капытоў каралеўскага каня, які накіроўваецца ўдалячынь – да новых перамог.