Сябры, зараз мы падкажам вам мястэчка, пра якое даведаліся дзякуючы папулярнаму рэсурсу Onliner. Гэта пляцоўка «Беларусфільма», якая знаходзіцца ў 40 кіламетрах ад Мінска ў бок Смалявічаў. Дзіўнае па сваёй стылістыцы і атмасферы месца варта наведаць, калі вы даўно марыце пра фотаздымкі ў стылі постапакаліпсічных серыялаў, тыпу «Сотня» або «Хадзячыя мерцвякі». Зрэшты, для пераўвасаблення ў герояў ваеннай драмы яна таксама падыдзе, бо менавіта тут здымалі фільмы пра партызан і вайну.

натурная площадка «Беларусьфильма»

Агульная стылістыка гэтага месца, сапраўды, ваенная. Наўрад ці вы будзеце рабіць з сябе Рыка Граймса на фоне крывых хатак, але вось гэтая закінутая вышка нагадвае не толькі Другую сусветную, але і апусцелую Амерыку, якую апанавалі гідкія хадзячыя мерцвякі. Жудасць!

натурная площадка «Беларусьфильма»

У вашым распараджэнні 90 гектараў зямлі, на якіх растуць ліставыя і хваёвыя лясы, ёсць два возера, пяшчаны кар’ер, вузкакалейная чыгунка, лугі, палі, пясчаныя насыпы і куча пабудоў, якія стануць ідэальнымі дэкарацыямі для вашай фантазіі.

Што яшчэ нагадвае гэта месца? Апусцелы свет, дакладней яго рэшткі, якія захаваліся пасля глабальнай тэхнагеннай катастрофы. Для таго каб зрабіць фота ў вобразе Кларк Грыфін вам нават у Чарнобыль ехаць не трэба. Сюды і дабірацца лягчэй, і пропуск атрымліваць не трэба, і дыхаць можна на поўныя грудзі, не баючыся радыяцыі.

натурная площадка «Беларусьфильма»

Што мы хочам яшчэ сказаць? Апранайце пацёртую скураную куртку, грубыя чаравікі (або шукайце ваенную форму), бярыце з сабой бутафорскае ружжо альбо рэвальвер і накіроўвайцеся ў бок Смалявічаў. А мы з нецярпеннем будзем чакаць вашых фота. Нам ужо цікава!

Фотаздымкі партала Onliner

натурная площадка «Беларусьфильма»