Moving Art Factory
30 кастрычніка 2020

Праект Valoshki Design працягвае сваё падарожжа па роднай Беларусі. 30 кастрычніка адбылася прэзентацыя праекта ў Мінску. Зусім хутка ўдзельнікі сустрэчы, якія падзяліліся з арганізатарамі электроннымі адрасамі, атрымаюць падборку фотаздымкаў з мерапрыемства. Спадзяемся, што кожны госць знойдзе сябе на здымках.

Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы ўключаны ў традыцыйную рассылку навін. Яна ажыццяўляецца кожны аўторак. З дапамогай рассылкі мы інфармуем пакупнікоў аб новых таварах, загружаных на сайт, знаёмім з майстрамі і іх вырабамі, паведамляем аб плануемых мерапрыемствах, зніжках і акцыях. Мы ўпэўненыя, што кожны знойдзе шмат цікавага ў прапанаванай інфармацыі.

Мы хочам расказаць пра наш праект як мага большай колькасці людзей і спадзяемся, што яны таксама раскажуць пра Валошкі сваім сваякам, сябрам і калегам.

Сяргей Сізы

Відэа