Прывітанне, сябры! Наш праект працягвае знаёміць вас з цікавымі, таленавітымі і вельмі творчымі людзьмі! Сёння мы прадстаўляем вам Ксенію Шэвелеву, якая пад нікнэймам Leba Decor стварае цікавыя інтэр’ерныя ўпрыгожванні.

ксения шевелева

– Ксенія, мы ведаем, што ў вас ёсць прафесійная адукацыя ў сферы фатаграфіі. Дзе ў нас у краіне можна атрымаць спецыяльнасць фатографа?

– Мне ў наш час нават не зручна казаць, што ў мяне першы дыплом атрыманы па спецыяльнасці фатографа. Бо зараз усё проста – ідзеш на курсы і вучышся. У 2004 годзе я скончыла Мінскі дзяржаўны тэхналагічны тэхнікум. У ім і цяпер можна вучыцца на фатографа, нядаўна мой знаёмы яго скончыў. Ён свядома не пайшоў на курсы: каледж дае добрую базу асноўных ведаў.

Мне вельмі падабалася там вучыцца: і гэта дзякуючы выкладчыкам, якія гарэлі сваімі прадметамі і вельмі хацелі, каб мы іх зразумелі. Я вучылася пяць гадоў, прычым на плёнкавай камеры Зеніт. Пасля майго выпуску ў наступным годзе паступова пачалі ўкараняць лічбу.

– Раскажыце, як з’явілася назва Leba Decor? Якая ў яе гісторыя?

– Маё дзявочае прозвішча Лебедзева. У школе ў нас была кампанія з шасці дзяўчынак, з якімі мы прыдумалі адна адной мянушкі. Я была Леба Ксяневіч, у іншых дзяўчынак мянушкі будаваліся па аналагічнай схеме. Леба была са мной ўсё жыццё, мяне так называлі замест імя. Для мяне іншай назвы нават быць не можа. Калі я буду займацца рознымі відамі дзейнасці, гэта будзе нейкая карпарацыя, якая будзе мець карэннаю назву Леба.

– Мы ведаем, што вы вельмі любіце працаваць з палімернай глінай. Што вы ствараеце з гэтага матэрыялу і што хочаце паспрабаваць зрабіць?

– З палімернай гліны я ствараю дэкаратыўныя сподкі і талерачкі, кольцы для сурвэтак, у летні час люблю ўпрыгожваць вырабы расліннымі ўзорамі з дапамогай тэхналогіі ціснення. Шырэй я пакуль не глядзела.

Таксама мне падабаецца стыль боха, напрыклад, лаўцы сноў, асабліва з расліннымі элементамі. Гэты стыль вельмі смачны, вельмі ўтульны. Мне складана на чымсьці спыніцца, сфакусавацца.

ксения шевелева

– У вас падрастаюць дзве дачкі. Раскажыце пра іх: чым яны захапляюцца?

– Па характары яны зусім розныя, хоць і нарадзіліся ў адзін год з розніцай у дванаццаць гадоў – год Малпы! Старэйшая дачка спакойная, не вельмі эмацыйная. Малодшая такая ж шалапутная, як я. У ёй я бачу сябе.

Што тычыцца творчай жылкі, то старэйшая вельмі падобная на мяне. З-за гэтага ёй было складана вызначыцца з паступленнем. Ёй падабалася і творчасць, і дызайн, і архітэктура, а можа нешта тэхнічнае? Не, мастацтва, а калі мастацтва, то што канкрэтна? Яна любіць і спевы, і танцы, падчас каранціну, пакуль не наведвала каледж, развучыла стылістыку танцаў BTS, прычым у яе вельмі крута атрымліваецца. У апошні час зацікавілася замежнымі мовамі.

ксения шевелева

– Я ведаю, што вы хацелі б заняцца экстрэмальным кіраваннем? Адкуль такі незвычайны інтарэс?

– Машыны – гэта маё захапленне. Мне заўсёды больш была цікавая кампанія мужчын, іх тэхнічныя размовы. Калі я пачала вадзіць аўтамабіль, у мяне быў прыяцель, які займаўся слясарнай працай, разборам рухавікоў і г.д. І я заўсёды прасіла яго прывесці мяне ў майстэрню, каб я на ўласныя вочы ўбачыла: як працуе счапленне, як выглядае рухавік.

Мастацтва ваджэння я асвоіла вельмі хутка, мне было лёгка. Гэта дастаўляе мне задавальненне. Калі ў мяне не было машыны, яе з’яўленне было маім запаветным жаданнем. Мая першая машына была вельмі простая, але ў яе палегчаным кузаве была свая краса – я ўсіх рабіла на перакрыжаванні і атрымлівала ад гэтага кайф. Таму заўсёды існавала жаданне пайсці на курсы па экстрэмальным ваджэнні, каб адарвацца дзе-небудзь у поле. Потым з’явіліся дзеці, гэта жаданне адышло на другі план. Але нядаўна мне нагадалі пра маю мару.

Гэта не поўнае інтэрв’ю, цалкам глядзіце тут.