Назва месяца «травень» з’явілася яшчэ ў старажытных славян, логіка зразумелая – у гэты час года багата расце зялёная трава. З-за ўплыву візантыйскай традыцыі ў многіх славянскі народаў травень быў перайменаваны і атрымаў назву «май» у гонар рымскай багіні вясны Маі (лацінскі варыянт Maius).

зеленая трава

У беларускай мове назва «май» выкарыстоўвалася амаль спачатку фарміравання яго сучаснай літаратурнай формы. «Наша Ніва» пачала выкарыстоўваць старажытнаславянскую форму ў 1910-1912 гадах, а падчас беларусізацыі слова «травень» атрымала яшчэ большае распаўсюджванне, пасля чаго яго прызналі састарэлым. Аднак праз 60 гадоў ў 1990 годзе выкарыстанне назвы «травень» афіцыйна аднавілася.

книги

У рускай мове ўсе назвы месяцаў паходзяць ад лацінскіх і грэчаскіх слоў, у тым ліку назва май. Усе назвы месяцаў у беларускай мове маюць славянскае паходжанне, таму выкарыстанне назвы травень, з лінгвістычнага пункту гледжання, з’яўляецца больш правільным.

купалье