«Добры дзень, Дарагі Дзядуля Мароз! У гэтым годзе я быў вельмі добрым хлопчыкам, таму хачу папрасіць цябе… »

А вы пісалі лісты Дзеду Марозу? Калі ніколі не спрабавалі, сённяшні дзень – выдатная магчымасць папрактыкавацца! Бо сёння – Дзень заказаў падарункаў і напісання лістоў Дзеду Марозу! А мы аб’яўляем конкурс на лепшы ліст!

письмо деду морозу

Умовы:

1) выберыце ў нашай інтэрнэт-краме падарунак, які хацелі б атрымаць;

2) дашліце на пошту pr@valoshkidesign.by ліст з пазнакай «Дзеду Марозу»;

3) раскажыце ў лісце, чаму менавіта вы павінны стаць уладальнікам падарунка, якія добрыя ўчынкі вы здзейснілі ў 2020 годзе.

Лісты прымаюцца да 23 снежня ўключна! 24 снежня разам з Дзедам Марозам мы абярэм пераможца!

Гэты дзень падказвае: рыхтавацца да свята трэба загадзя. Выбіраць падарункі лепш ўжо сёння. Таму мы раім зазірнуць у нашу краму прама цяпер. Памятаеце, што некаторыя тавары можна купіць толькі па замове, а на іх стварэнне патрабуецца час! Таму не цягніце, не адкладайце справу ў доўгую скрыню.