Мяккія цацкі любяць не толькі дзеці, пакажыце даросламу чалавеку вялізнага плюшавага мядзведзя, скажыце, што з гэтага часу ён належыць яму, і гэты дарослы тут жа сыдзе з розуму ад шчасця. Але памер у гэтым пытанні не мае ніякага значэння – мініяцюрныя цацкі, звязаныя ў тэхніцы амігурумі, таксама звядуць з розуму і дарослых, і дзяцей.

игрушка в технике амигуруми

Любоў да мініяцюр

Цацкі амігурумі родам з Японіі, гэта і не дзіўна – японцы вельмі любяць мініяцюры. Узгадайце хаця б традыцыйныя нэцкэ – творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія ўяўляюць сабой невялікую разьбяную бірульку. Нэцкэ выкарыстоўвалася на кімано – традыцыйнай вопратцы – у якасці падвеснай бірулькі.

На гэтым прыклады японскай мініяцюрызацыі не сканчаюцца: мініятурны сад (бансай і хаканіва), маленечкія кубачкі і порцыі, цацкі амігурумі – запал японцаў да дробязяў тлумачыцца асаблівасцямі менталітэту. Японскае слова «уцукусій» («прыгожы») уключае ў сябе значэнне «маленькі». Японцы вельмі спрытныя, яны шчыра захапляюцца дробязямі, бо для іх стварэння трэба валодаць вялікім майстэрствам.

игрушка в технике амигуруми

Калі з’явіліся амігурумі

Даслоўна слова «амігурумі» азначае «вязанае-загорнутае». Цацкі, маленечкія чалавечкі і жывёлы, вяжуцца кручком або спіцамі, у вязаную абалонку і заварочваецца напаўняльнік. Сярод амігурумі часта сустракаюцца і неадушаўлёныя прадметы, напрыклад, прадукты харчавання: кексы, марозіва, печыва – усе з ветлымі тварыкамі.

Дакладна невядома, калі з’явіліся амігурумі, але найбольшую распаўсюджанасць яны атрымалі ў 70-х гадах мінулага стагоддзя. Вязаны бум здарыўся дзякуючы котцы Кіцці, якая стала лідэрам руху «кавай» (кавайны – добры, мілы). Амігурумі захоўваюць у сабе філасофію дабра і прыгажосці.

игрушка в технике амигуруми

Асаблівасці амігурумі

– мініяцюрнасць – памер амігурумі вагаецца ад 1 да 15 сантыметраў, але найбольш распаўсюджаны варыянт – 5-8 см, сустракаюцца і волаты ў паўметра;

– прыгажосць, кавайнасць – амігурумі павінны быць мілымі на выгляд, нават у торцікаў ёсць вочкі, носікі, ручкі і г.д., базавыя эмоцыі – весялосьць і радасьць, задуменнасць і сум;

– непрапарцыйнасць частак цела – да маленькага цыліндрычнага цела амігурумі ў камплекце ідуць вялікая галоўка і кароткія або, наадварот, выцягнутыя канечнасці;

– асаблівы метад вязання – дэталі цацак вяжуць без швоў па крузе кручком меншага памеру адносна таўшчыні пражы, потым дэталі набіваюць напаўняльнікам і злучаюць пры дапамозе нітак;

– від пражы – для вязання маленечкіх амігурумі лепш за ўсё падыходзіць ірыс, для цацак пабольш – акрылавая і баваўняная пража, але апошнюю рэкамендуецца выкарыстоўваць дасведчаным вязальшчыцам.

игрушка в технике амигуруми

У артыкуле выкарыстаны фатаграфіі прац брэнда Hey Child!