Ці задумваліся вы калі-небудзь, што посуд – гэта прадмет, які дайшоў да нас скрозь тысячы гадоў, пры гэтым практычна не змяніўшыся?

Першыя асобнікі посуду былі зроблены з гліны. Ёсць здагадка, што кераміка была адкрыта выпадкова: гліняны каганец трапіў ў вогнішча, а калі яго выявілі сярод вуглёў, ён стаў цвёрдым як камень. Людзі зразумелі, што вадкасць унутры каганца ня пашарэла і не размягчыла гліну, і ўзялі гэты момант сабе на заметку. Нашмат пазней у раскопках была знойдзена вялікая колькасць керамічных вырабаў, на якіх засталіся адбіткі пальцаў сваіх стваральнікаў. Адбіткі паказалі, што ў старажытныя часы ганчарнае рамяство было справай жанчын.

Зараз посуд з’яўляецца не толькі прадметам, без якога немагчыма ўявіць штодзённы прыём ежы, але і часткай хатняга інтэр’еру. Прысутнасць керамічнага посуду надае дому асаблівую ўтульнасць, сваю адметнасць. Ды і проста важна мець пад рукой не толькі прыгожыя, але і практычныя, якасныя рэчы.

Стварэнне керамікі ў XXI стагоддзі – гэта больш, чым рамяство. Ганчарства – гэта творчы працэс са мноствам тонкасцяў: выкарыстоўваюцца розныя гатункі гліны, тэхналогіі вырабу, формы і дызайн. Вы ж чулі пра тэракоту, маёліку, фаянс, фарфор? Гэта ўсё “выхадцы” з гліны!

Між тым, у керамічнага посуду, як і ў любога іншаго, ёсць свае плюсы і мінусы.

Плюсы керамічнага посуду

  • Выдатна захоўвае тэмпературу.
  • Ежа раўнамерна награваецца і не прыгарае.
  • Гліна экалагічна і цалкам бяспечна для чалавека.
  • Можна выкарыстоўваць для падрыхтоўкі страў у печы, на агні, у духоўцы.
  • З’яўляецца выдатным варыянтам для захоўвання прадуктаў.
  • Мыць можна нават у посудамыйнай машыне.

Мінусы керамічнага посуду

  • Дрэнна пераносіць рэзкія перапады тэмператур.
  • Пры недастатковым даглядзе захоўвае пахі

Без сумневаў, керамічны посуд стане ўпрыгожваннем любой сучаснай кухні. А калі ставіцца да яе з належнай акуратнасцю і клопатам, то яна праслужыць вам доўгія гады.