Сёння беларусы адзначаюць Дзень памяці продкаў – Дзяды. Гэта сямейнае, хатняе свята: сем’і ладзяць памінальны абед і збіраюцца за вялікім сталом, каб успомніць памерлых сваякоў – усё самае лепшае пра іх: іх учынкі, падзеі з жыцця, настаўленні і парады, якімі ганарацца нашчадкі. Гэта самае галоўнае ў свяце – гонар за «дзядоў», магчымасць перадаць каштоўную радавую інфармацыю дзецям і ўнукам.

Сергей Тимохов - На дзяды

Карціна Сяргея Цімохава

Традыцыйна ўвечары 1 лістапада беларусы вараць кашу, ставяць на стол шклянку вады, хлеб, лыжкі. Лыжак павінна быць столькі, колькі ў доме памерлых продкаў – «дзядоў». Уся гэтая трапеза застаецца на стале да раніцы. Раніцай трэба наведаць царкву і памаліцца за душы памерлых, а пасля – здзейсніць візіт на могілках. Магілкі прыводзяць у парадак напярэдадні: прыбіраюць апалае лісце і засохлыя кветкі, падфарбоўваюць агароджы.

Свечи в церкви

За памінальны стол, накрыты белым абрусам, садзяцца пасля вяртання з могілак. Перад гэтым у поўным маўчанні запальваюць свечкі, каб узнесці малітву і запрасіць за стол «дзядоў» адмысловымі заклічкамі.

Каб душы памерлых бесперашкодна патрапілі ў дом на абед, як мінімум адно з вокнаў трэба пакінуць прыадчыненым. Сярод абавязковых страў на стале (іх павінна быць 7, 9, 11 і гэтак далей – няцотная колькасць) – каша і самыя смачныя пачастункі, якія толькі можа прыгатаваць гаспадыня дома. Бо «дзяды» заслугоўваюць самай добрай ежы. Раней імі лічыліся салёныя грыбочкі, квашаная капуста, бульба і адварное мяса.

окно с занавесками

Пасля абеду з-за стала спачатку сыходзяць самыя дарослыя члены сям’і, а апошнімі – дзеці. Памінальны стол нельга прыбіраць адразу, яго неабходна пакінуць на ноч, рэшткі ежы прынята раздаваць маламаёмасным людзям, а таксама птушкам.

Аб памерлых мы можам толькі згадваць, таму турбуйцеся пра блізкіх пры жыцці! Выяўляйце любоў і пяшчоту, цікаўцеся справамі адзін аднаго, тэлефануйце без нагоды, проста каб сказаць: “Прывітаньне! Як ты?”. Дарыце любімым людзям падарункі! А мы дапаможам вам з выбарам – заходзіце ў наш магазін!