Карціны на дрэве і палатне
Мінск

Уладзімір Іваніцкі атрымаў вышэйшую адукацыю ў Інстытуце сучасных ведаў (культуралогія/прадзюсарства ў сферы мастацтва).

Брэнд White Wood Studio Уладзімір заснаваў ў 2016 годзе. Спачатку гэта былі карціны на дрэве, некалькі аўтарскіх сюжэтаў і карціны па фота. Пазней дадаўся і іншы накірунак, і аўтар пачаў займацца стварэннем дэкору. Пакупнікамі яго карцін з’яўляюцца аматары мастацтва з розных куткоў свету: Расія, Украіна, Германія, ААЭ і іншыя.

Уладзімір прафесійна захапляецца фатаграфіяй, Digital Art і 3D візуалізацыяй. У яго выдатная сям’я: жонка Вольга, якая вельмі моцна дапамагае ў праекце, сын Жэня, ён захапляецца маляваннем і 3D-мадэляваннем.

У планах Уладзіміра адкрыць свой шоў-рум, дзе пакупнікі змогуць не толькі выбраць карціну / свірнавую дзвер з яго сюжэтаў, але і замовіць паслугу па вырабе ўласнага ўнікальнага дызайну з асабістых фота.

Дайце волю ўяўленню! Ператварыце сваю прастору так, як не ва ўсіх!

Уладзімір Іваніцкі

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара