Жывапіс
Брэст

Жывапісам Вольга Мачуніна пачала цікавіцца яшчэ ў дзяцінстве. Нават калі вучылася на геалагічным факультэце, працягвала актыўна маляваць, а ва ўніверсітэце яе працы размяшчалі на розных выставах. Любіла дарыць свае карціны сябрам і родным людзям, але потым на доўгі час забыла пра любімае хобі.

Падштурхнула да жывапісу Вольгу знаёмая з Расіі, якая піша свае работы гуашшу. Вольга таксама пачала маляваць гэтымі фарбамі, але потым перайшла на алей. Таксама ёй вельмі падабаецца маляваць простым алоўкам.

Працуе Вольга спецыялістам па маркетынгу, ёй вельмі падабаецца яе справа. Але гэта не замінае ёй займацца жывапісам. Цікавасць да мастацтва Вольга перадала і дачкам: старэйшая працуе фатографам, малодшая вучыцца ў мастацкай школе.

А наогул, Вольга – майстрыха на ўсе рукі! Яна паспявае кулінарыць, шыць, вязаць. Гэта праўда: таленавіты чалавек – таленавіты ва ўсім!

Галоўнае – сесці і пачаць рабіць!

Вольга Мачуніна

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара