Жывапіс акварэллю, лялькі і сувеніры
Жабінка

Вольга Данілюк малюе з дзяцінства. У невялікім мястэчку пад назвай Жабінка не было мастацкай школы, таму Вольга займалася ў студыі і гуртку. Хобі зрабіла прафесіяй – скончыла Брэсцкі педагагічны універсітэт імя Пушкіна па спецыяльнасці мастак-педагог. Але педагогам працавала нядоўга – праз два гады перакваліфікавалася ў дызайнера.

З 2012 года Вольга стала рамеснікам. Акрамя жывапісу адкрыла для сябе свет сувеніраў, упрыгожванняў і аўтарскіх лялек. Малюе Вольга пераважна акварэллю. Некаторы час захаплялася батыкам, але неўзабаве ў яе выявілася алергія, таму дзяўчына зрабіла выбар на карысць экалагічных фарбаў.

Вольга пастаянна ўдзельнічае ў выставах і кірмашах. У год 1000-годдзя Брэста ў абласным цэнтры адкрылася яе выстава з 30 карцін, прысвечаная гэтаму дзіўнаму гораду. У 2018 годзе былі арганізаваны дзве выставы ў Польшчы.

Я жыву сваёй справай і бачу ў гэтым маленькую залежнасць

Вольга Данілюк

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара