Жывапіс
Мінск

Алена Пшанцова атрымала некалькі адукацый, яна фельчар-акушэр, псіхолаг і арттэрапеўт. Пастаянная вучоба ніколі не замінала займацца творчасцю: колькі яна сябе памятае – малявала і майстравала з малых гадоў.

Алейным жывапісам Алена актыўна пачала займацца на першым курсе медкаледжа, з 2017 года спрабуе працаваць у прыкладным мастацтве. У 2019 годзе яна канчаткова ператварыла творчасць у справу ўсяго жыцця і аформіла рамесніцтва, стала актыўна супрацоўнічаць з калегамі ў гэтым кірунку.

Алена займаецца жывапісам, ганчарным мастацтвам, выкарыстоўвае тэкстыль і нават авалодала мылаварэннем. Самай любімай справай застаецца жывапіс і ганчарная справа. Натхненнем служыць само жыццё ва ўсіх яго праявах: прырода, зносіны з аднадумцамі, класічнае мастацтва (музыка, літаратура, жывапіс).

Планы ў Алены вялікія, яна хоча адкрыць творчую майстэрню ня віртуальна, а мець рэальнае месца, куды зможа прыйсці кожны, так як няма нічога лепш жывых зносін.

Неверагодная смага да творчасці дапамагала мне ва ўсіх сферах жыцця і нават у медыцыне, а цяпер і ў псіхалогіі

Алена Пшанцова

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара