Графіка з індывідуальным почыркам
Мінск

У Наталлі Грыцэні паліграфічная адукацыя, дзяўчына вучылася ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, па спецыяльнасці яна рэдактар-тэхнолаг. Прафесію Наталля выбірала свядома, паколькі з дзяцінства ў яе было две любімыя справы – чытаць і маляваць. Ёсць і другая спецыяльнасць – перакладчык, цяпер гэта яе асноўная дзейнасць.

З 4 гадоў Наталля па тры разы на тыдзень жыла ў дзіцячай мастацкай студыі Рышарда Мая. Малявала ў студыі, дома і дзе прыйдзецца: каляровымі алоўкамі, фламастарамі, маркерамі, пастэллю, васковымі крэйдамі, простым алоўкам, ручкамі, гуашшу. За 14 гадоў у студыі памяняла мноства манер маляваць. Сваю ўласную намацала толькі ў самым канцы, калі ёй было 17-18 гадоў.

Калі паступіла ва ўніверсітэт, стала менш хадзіць у студыю, потым і зусім закінула. Прыкладна ў 2016 годзе Наталлі страшэнна захацелася маляваць – гэта стала сапраўднай фізіялагічнай патрэбай. Яна пачала згадваць сюжэты, якія актыўна малявала раней. Рукі дрэнна памяталі тэхніку, прыйшлося многае ўспамінаць і здарылася цікавае – сталі атрымлівацца арнаменты, графіка. Гэта было зусім новы для мастачкі кірунак, які яна працягвае развіваць.

Мяне натхняе жыццё. Я гляджу на людзей на вуліцы, у метро, у кавярнях, у музеях, слухаю, як яны гавораць. Я вывучаю знаёмых людзей, сяброў, калег, сям'ю. Гэта ўсё неверагодна. Кожны чалавек – сусвет.

Наталля Грыцэня

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара