Ілюстрацыі да дзіцячых кніг
Гомель

Па адукацыі Крысціна Маканік дызайнер, яна скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя і малой архітэктуры. Дзяўчына малявала з дзяцінства: ёй вельмі падабаліся коміксы, дзяўчынкай яна марыла маляваць мультфільмы для Дыснея.

З часам Крысціна сышла ў рэкламу, ілюстрацыя засталася хобі – заняткам для душы. Наогул дзяўчыне падабаецца займацца практычна ўсім, што звязана з мастацтвам. Яна вучылася граць на гітары, займалася ў тэатры, у вольны час чытае – любімыя беларускія творы «Сэрца на далоні» Шамякіна і сачыненні Караткевіча.

Дзяўчыну натхняюць падарожжа, новыя пейзажы, гарады і самі людзі.

Я б хацела выйсці на больш высокі ўзровень у жывапісе: заўсёды марыла пісаць алеем альбо адкрыць сваю школу «крэатыву»

Крысціна Маканік

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара