Мастачка, габелен
Мінск

Людміла Чыкунова па адукацыі архітэктар, але па спецыяльнасці ўжо не працуе. Па жыцці Людміла чым толькі не займалася: была фларыстам-афарміцелем, захаплялася арыгамі. У гэтым ёй вельмі дапамаглі веды ў сферы архітэктуры. У тыя часы, калі ў краіне яшчэ не быў развіты інтэрнэт, ёй за два фотаапарата Зеніт прывезлі кніжку па мастацтве арыгамі.

Жанчына сама асвоіла класічны габелен. Тэхналогіяй вырабу круглых габеленаў натхнілася ў аўстралійскай мастачкі. Сын зрабіў для яе некалькі каркасаў, і Людміла пачала эксперыментаваць.

Акрамя ўсяго іншага Людміла захапляецца жывапісам, свае карціны піша алеем. Любіць глядзець розныя майстар-класы, раней і сама спрабавала іх праводзіць.

З жыццём і творчасцю на «ты». Усё вакол ператвараю ў мастацтва.

Людміла Чыкунова

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара