Дэкор з мазаікі
Мінск

Кацярына Багамазава прамяняла работу ў сферы IT на прафесію мазаічнікаў. Натхненне да яе прыйшло ў Італіі – менавіта там дзяўчына адзначыла для сябе каштоўнасць і медытатыўнасць мазаікі.

Спачатку дзяўчына працавала з керамічнай пліткай, таму што у Беларусі цяжка было знайсці неабходныя матэрыялы. Аднак менавіта гэтая складанасць і дапамагла ёй сфармаваць уласны мазаічны стыль. Кацярыне падабаюцца яркія колеры і кантрасты, яна любіць эксперыментаваць са стылямі і сюжэтамі. ⠀

За што я палюбіла мазаіку? За прыгажосць, вядома! А далей яна адчынялася для мяне з іншага боку. Яна дорыць спакой, супакаенне

Кацярына Багамазава

Работы аўтара