Жывапіс
Гомель

Ірына Піліпенка атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю, дзяўчына працуе лекарам. Жывапісам пачала займацца выпадкова, калі ў 2015 годзе пайшла на майстар-клас па маляванні замест сястры. Там Ірына зразумела свае магчымасці, з’явілася цікавасць да гэтага віду творчасці.

Ірына прайшла курсы асноў малявання, інтэр’ернага акрылу, мноства розных майстар-класаў. Пасябравала з цікавымі творчымі людзьмі. З тых часоў малюе, дорыць і прадае свае працы.

У жывапісе аддае перавагу карцінам, пано ў інтэр’ер. Працуе, у асноўным, з акрылавай фарбай, часта выкарыстоўвае тэкстурную пасту, паталь.

Для душы Ірына грае на піяніна, збірае ядомыя букеты, пакуе падарункі. Такая творчасць без межаў.

Хачу прыдумаць назву, лагатып, хачу больш заказаў, быць на слыху. Я развіваючыся мастак.

Ірына Піліпенка

Працы аўтара

Набыць працы аўтара