Жывапіс і фатаграфія
Гомель

Анастасія Дарашэнка пачала маляваць яшчэ ў раннім дзяцінстве. Ужо ў дзіцячым садку былі арганізаваны яе першыя выставы.

Дзяўчына сур’езна задумвалася над ідэяй стаць патолагаанатамам. Але яе бацька – доктар і мастак – параіў её звязаць сваё жыццё з тым, што падабаецца больш за ўсё. Таму Анастасія паступіла ў Гомельскі мастацкі каледж. Настаўнікі зацікавілі яе акварэллю – тры гады яна пісала алеем, але ўсё роўна вярнулася да любімых фарбаў.

На другім курсе вучобы аднагрупнік зацікавіў дзяўчыну фатаграфіяй – хлопец здымаў на плёнку. Праз знаёмых Анастасія знайшла Зеніт, сапсавала каля 20 плёнак, але асвоіла майстэрства. У 2016 годзе яна набыла безлюстэркавую камеру Fuji і пачала здымаць і ў лічбе.

Мастацкая адукацыя для фатографа – гэта толькі плюс, бо тры галоўныя фактары для добрага фота – колер, змест і кампазіцыя

Анастасія Дарашэнка

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара