Дызайнер, мастак
Калінкавічы

Вераніка Чыгірова скончыла Інстытут сучасных ведаў імя. А. М. Шырокава, па спецыяльнасці дзяўчына дызайн касцюма і тканін. Маляваннем яна захаплялася з дзяцінства – наведвала студыю. Спрабавала сябе ў розных тэхніках: акварэль, алей, туш.

Пасля заканчэння інстытута, Вераніка адразу пачала працаваць як рамеснік. Займалася вырабам упрыгожванняў, скрыначак, сумак з ручным роспісам, тады і напісала свае першыя самастойныя карціны акрылам. Пазней вырашыла прысвяціць сябе гэтай справе.

Зараз дзяўчына займаецца толькі сваёй справай. Піша карціны з выявай стылізаваных жывёл, раслін, прыроды. Любіць выкарыстоўваць у працах розныя арнаменты і ўзоры. Упадабанай тэмай з’яўляецца прырода. Пры прадумванні каляровай палітры, імкнецца прадставіць, як гэтая карціна будзе глядзецца ў інтэр’еры.

Акрамя прыроды натхняюся светамі фэнтэзі, казкамі, а таксама такой багатай крыніцай, як культуры розных народаў. Вельмі люблю Толкіна і мультфільмы Хаяо Міядзакі. Захапляюся вышыўкай і вязаннем.

Вераніка Чыгірова

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара