Жывапіс
Мінск

Алёна Анюцёнак атрымала вышэйшую адукацыю ў Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва, па спецыяльнасці дзяўчына палітолаг-юрыст.

Захапляцца маляваннем Алёна пачала яшчэ з ранніх гадоў. Немалаважная роля ў фарміраванні любові да творчасці належыць бабулі: яе дом заўсёды ўпрыгожвалі карціны сябра сям’і – беларускага мастака Дзмітрыя Сарока. Ён нават прапаноўваў аддаць Алену ў худшколу, але бацькі вырашылі, што дачка будзе наведваць музычную школу, дзе Алёна грала на цымбалах (вельмі іх не любіла).

Пасля 7 класа сям’я Алены пераехала і дзяўчынка пайшла ў харэаграфічную школу. Яна пачала актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці школы (малявала насценгазеты, плакаты, упрыгожвала школу да святаў і танчыла).

А далей – каледж, інстытут, работа, выхаванне сына… Толькі у 2018 годзе Алена вырашыла, што трэба брацца за сваю дзіцячую мару. Яна пайшла на курсы mehendi (размалёўка хной), потым вучылася ў мастацкай школе ПІКЧА, дзе закахалася ў алейны жывапіс.

Мяне натхняюць прырода, мора, кава, прыгожыя прадметы, будынкі, асабліва замкі. Адным з хобі стаў роспіс хной!

Алёна Анюцёнак

Працы аўтара

Купіць тавары аўтара