Дызайнер інтэр’ера
Мінск
+375 33 665 95 10

Таццяна Несцяровіч нарадзілася і жыве ў Мінску. Усё сваё жыццё яна акружае сябе і іншых людзей прыгожымі рэчамі. Першую адукацыю Таццяна атрымала эканамічную, потым скончыла курсы дызайну пры Беларускім саюзе дызайнераў (2013 год) і італьянскую online-школу дызайну (2019-2020 гады).

Да прафесіі дызайнер інтэр’еру яна ішла даўно: Таццяна была фларыстаў, дызайнерам мэблі, сябры, знаёмыя і сваякі рабілі рамонты па праектах Таццяны. На дадзены момант яна сумяшчае дзве працы: працуе дызайнерам і супрацоўнікам сотавай кампаніі.

З дзяцінства Таццяна любіць маляваць: яе карціны ўпрыгожваюць хаты яе блізкіх, сяброў, заказчыкаў. Дзяўчына таксама любіць падарожнічаць, захапляецца фатаграфіяй.

Кожны аб’ект Таццяны ўнікальны, бо гэта маленькі свет для асобнай сям’і. Больш за ўсё ёй запомніўся праект, які яна ўзяла як дыпломную працу: маладая пара купіла аднапакаёвую кватэру ў новабудоўлі ў Маскве. Бюджэт побыт такі маленькі, што ніхто не хацеў браць яго ў працу. Таццяна зрабіла гэты праект! Так, гэта была Ікея і Леруа, але яна яшчэ раз даказала, што прыгожа – гэта не заўсёды дорага!

Сусвет нездарма вёў мяне да дызайну, бо ўсё што ў мяне цяпер ёсць: вопыт, наглядзеннасць, упэўненасць у тым, што я раблю – усё гэта я магу зрабіць для людзей! Душэўныя, цёплыя праекты, дзе хочацца жыць, кахаць і быць шчаслівымі!

Таццяна Несцяровіч

Працы аўтара