Дызайнер інтэр’ера, светадызайнер
Мінск, Масква
+375 29 902 13 09, +7 985 695 83 66

Сяргей Сізы скончыў энергетычны факультэт ГДТУ імя П.В. Сухога. Паралельна ён атрымліваў другую бізнес адукацыю на завочным аддзяленні ў БТЭУ ПК. Падчас вучобы зацікавіўся светлавым дызайнам і пачаў займацца ў навучальным дызайн-цэнтры «Стахіс», шмат чаго вывучаў самастойна.

Пасля некалькіх гадоў працы ў праектным інстытуце Сяргей з’ехаў у Маскву, чатыры гады працаваў у кампаніі «Philips». Пасля заснаваў сваю школу і студыю светадызайна LiDS Lighting Design Studio & School. Студыя займаецца не толькі светлавым афармленнем, але таксама робіць праекты, звязаныя з ландшафтным і інтэр’ерным дызайнам, архітэктурай.

Сяргей і яго каманда рабілі асвятленне для многіх жылых комплексаў, бізнес-цэнтраў у Маскве, займаліся распрацоўкай канцэпцыі асвятлення для невялікіх гарадоў. У 2014 годзе Сяргей удзельнічаў у распрацоўцы светлавога дызайну для стадыёнаў да Чэмпіянату свету па футболе, для вежы Лахта Сіці ў Санкт-Пецярбургу і інш. У 2020 годзе разам са сваёй камандай арганізаваў першы ў свеце фестываль святла ў Мурманскай вобласці.

Дызайн – гэта просты спосаб зрабіць жыццё лепш.

Сяргей Сізы

Працы аўтара