Інтэр’ерны і прамысловы дызайн
Мінск
+375 29 508 10 72

Святлана Кміт скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, вучылася на экспадызайне. Яна з дзяцінства любіла маляваць, пісаць сачыненні, падоўгу назіраць за тым, як малюе брат, сястра, мама, а тата майстэрску ўвасабляе ў жыццё любую сваю задумку.

Зараз Святлана паспяхова сумяшчае працу дызайнерам інтэр’еру з навучаннем на гештальт-тэрапеўта. Кліенты кажуць, што, калі чуюць або чытаюць, што яна яшчэ і псіхолаг, то іх выбар практычна адразу падае на Святлану.

Святлана любіць трансфармаваць прасторы, мяняць іх да непазнавальнасці – ствараючы новае асяродзе для жыцця. Заўсёды радуецца крэатыўным і смелым кліентам. Для яе цікавы любы аб’ект, за які яна бярэцца, так як кожны кліент – гэта ўнікальная гісторыя.

Святлана хоча паспрабаваць выйсці на міжнародны рынак. У яе ёсць выдатныя сябры і падрадчыкі ў Кіеве, архітэктары ў Турцыі, будаўнічая кампанія ў Фінляндыі. Адной складана ўсё ахапіць – таму дзяўчына расце. Хоча развіць кірунак у прамысловым дызайне. У яе ёсць класныя распрацоўкі, прататыпы (некаторыя прапануюць запатэнтаваць) – засталося знайсці толькі вытворцаў для масавай вытворчасці, якія таксама былі б зацікаўлены ў працы з дызайнерамі.

Інтэр'ерны дызайн – гэта мая любоў, а прамысловы дызайн – гэта мая страсць!

Святлана Кміт

Працы аўтара