Дызайнеры адзення
Жлобін

У назве MOASH складзеныя першыя літары двух прозвішчаў МО і SH, а літара А – першая літара імёнаў двух уладальніц брэнда Анастасіі і Ганны.

Дзяўчыны са Жлобіна сябруюць са школы, вышэйшую адукацыю атрымалі ў Мінску і вырашылі рэалізаваць сябе ў творчасці і бізнесе адначасова.

Любоў да нарадаў, стыльных вобразаў і, вядома, да сябе падштурхнула рухацца ў напрамку вытворчасці жаночага адзення, галоўная мэта – падкрэсліваць жаноцкасць.

Любая мадэль прадстаўлена ў абмежаванай колькасці – усяго ў 3-5 асобніках, таму і пашыў амаль індывідуальны, а не масавы. Дзяўчаты вельмі ганарацца швамі і фурнітурай, якую асабліва старанна падбіраюць. У складах тканін – пераважна натуральныя валокны.

Апроч працы Анастасія і Ганна вельмі любяць падарожнічаць і наведваць культурныя мерапрыемствы. Новыя месцы і ўражанні натхняюць рухацца далей, адкрываць новыя гарызонты і часцей казаць «так!»

Падкрэсліваем жаноцкасць, удзяляем увагу дэталям.

Анастасія і Ганна

Работы аўтараў

Купіць тавары аўтараў