Архітэктар, дызайнер, мастак
Гомель, Масква
+375255102114, +7925823830

Антон Бачароў скончыў БелДУТ па спецыяльнасці «Архітэктура». Некаторы час працаваў у Беларусі, а затым пераехаў у Маскву. На сваім першым месцы працы прымаў удзел у распрацоўцы праектаў для лядовых палацаў у Жлобіне і Мазыры, а таксама ў рэканструкцыі Палаца культуры чыгуначнікаў ім. Леніна.

Антон – таленавіты дызайнер. Любоў да малявання ў яго з’явілася яшчэ ў дзяцінстве. Скончыў Гомельскую мастацкую школу. Сёння ён не толькі праектуе буйныя аб’екты, але таксама ў сваё задавальненне распрацоўвае дызайн мэблі.

Працуючы ў Маскве, Антон Бачароў ствараў праекты для ўстаноў адукацыі і аховы здароўя. Распрацаваў дызайн для цэнтра па мастацкай гімнастыцы ў Лужніках. Паводле яго слоў, гэта адзін з самых буйных аб’ектаў у яго прафесійнай дзейнасці. Браў удзел у распрацоўцы дызайну для Парку 850-годдзя Масквы. У спіс яго прац ўваходзіць таксама праца над праектам для санаторыя ў горадзе Сочы.

У будучыні я планую папрацаваць над стварэннем прыватных аб'ектаў у сваім родным горадзе.

Антон Бачароў

Работы автора