Калекцыі

Калекцыяніраванне – займальнае і цікавае хобі. Збіраць можна ўсё, што заўгодна: значкі, маркі, акварыўмных рыбак і мяккія цацкі. Давайце даведаемся пра гэта больш падрабязна!

Больш падрабязней

Ёсць меркаванне, што паняцце «калекцыяніраванне» упершыню выкарыстаў больш за 2000 гадоў таму Цыцэрон. У адной са сваіх прамоў словам «калекцыя» ён вызначыў збіранне разрозненых рэчаў у адзінае цэлае. Тады і з’явіліся першыя збіранні старажытнасцяў: у іх рэч ператваралася ў сведку мінулых эпох існавання чалавецтва, тады ж пачалі з’яўляцца першыя правілы захоўвання і ўліку старажытнасцей.

Фалерыстыка

Значкі – гэта дэкаратыўныя ўпрыгожванні, якія могуць многае расказаць аб уладальніку: пра яго любімы фільм, музычную групу, героя літаратурнага твору ці канцэрце, на якім ён змог пабываць.

Больш падрабязна

Арктафілія

Арктафілія – мілая разнавіднасць калекцыяніравання, калі збіраюць розныя мяккія цацкі. У гэтым тыпе збірання нават вылучаюць розныя кірункі, напрыклад, тэдзізм – збіранне плюшавых мішак.

Больш падрабязна

Дэндра- і фітафілія

Цяжка ўявіць сабе інтэр’ер без пакаёвых раслін. Якое б гэта было маркотнае і сумнае відовішча. Расліны ў доме – гэта не толькі прыгожа, але і карысна, бо яны ачышчаюць паветра ад вуглякіслага газу, дораць нам добры настрой, зараджаюць пазітывам.

Больш падрабязна

Мылафілія

Пералічыць усё, што можна збіраць, немагчыма! А сёння мы раскажам пра мылафілію – калекцыянаванне мыла розных пахаў і вытворчасцей, формаў, памераў, і нават абгортак ад яго!

Больш падрабязна