Аб праекце

Праект пра беларускіх дызайнераў, рамеснікаў, мастакоў і іх працу

Падрабязней

Місія і мэта

Місія нашага праекта — адраджэнне традыцый і іміджу беларускага дызайну ў яго непаўторным нацыянальным каларыце і зразумеламу кожнаму сімвалізме

Наша мэта — падтрымаць усіх, хто абраў для сябе творчы шлях, і даць магчымасць кожнаму з вас напоўніць сваё жыццё працамі нашых таленавітых аўтараў

Аб праекце

Мы хочам правесці для вас экспрэсэкскурсію па нашым праекце, пазнаёміць з усімі напрамкамі дзейнасці. Тут нішто не дапаможа лепш, чым кароткі промаролік, які сабраў самыя галоўныя моманты нашай маленькай, але значнай гісторыі!

Перайсці ў youtube

Крама

У нашай інтэрнэт-краме прадстаўлены ўнікальныя тавары ручной працы беларускіх дызайнераў, рамеснікаў і дзеячаў мастацтва. Тут вы знойдзеце тавары для сябе і вашых блізкіх, для вашага дома або кватэры. Гэтыя рэчы зробленыя таленавітымі людзьмі з любоўю да сваёй справы.

Перайсці ў краму

Аўтары

Вакол нас шмат таленавітых людзей, якія штодня прыдумляюць і ствараюць новыя унікальныя рэчы. Мы сабралі для вас інфармацыю аб нашых аўтараў, якія робяць цуды сваімі рукамі. Цяпер вы лёгка можаце пазнаць хто зрабіў для вас гэтую унікальную рэч і ўклаў часцінку сваёй душы, якая будзе саграваць сваім цяплом і энергіяй шмат год.

Падрабязней

Часопіс

Наш анлайн-часопіс створаны як калекцыя артыкулаў аб беларускім дызайне, розных кірунках мастацтва і таварах ручной працы. Тут вы знойдзеце матэрыялы з карыснымі парадамі, даведаецеся аб тэхналогіях стварэння тавараў ручной працы, паглыбіце свае веды па гісторыі ўзнікнення і развіцця рамёстваў, адкрыеце уласную крыніцу натхнення.

Чытаць часопіс

Адукацыя

Гэта так выдатна – вучыцца новаму, спасцігаць раней невядомыя мастацтвы, развіваць таленты і навыкі, удасканальваць сваё майстэрства. У стагоддзе сучасных тэхналогій авалодваць інфармацыяй стала прасцей – у гэтым добра дапамагае Інтэрнэт, які эканоміць наш час, грошы і сілы. У ім акумулююцца каштоўныя веды, і наша задача – навучыцца карыстацца інфармацыяй, якая стала даступнай кожнаму. У гэтым раздзеле вы знойдзеце тое, што натхніць вас і адкрые новыя таленты і здольнасці.

Падрабязней

Пакупніку

Калі вы натхніліся таварамі нашых таленавітых майстроў і захацелі набыць нейкую рэч, мы з радасцю вам дапаможам! У гэтым раздзеле мы сабралі неабходныя правілы і дакументы, якую наблізяць вас да ажыццяўлення мары і зробяць шчаслівым уладальнікам таго ці іншага тавару.

Пагадненне з карыстальнікам

Афармленне і дастаўка замовы

Правілы вяртання

Аплата замовы

Адказы на пытанні

Падрабязней

Натхненне

Натхненне ператварае нас з простых людзей у творцаў унікальнага, самабытнага, прыгожага свету мастацтва. Яно дапамагае бачыць у штодзённым вялікае, вучыць заўважаць, адчуваць, лавіць момант, які можна страціць зусім. Мы чэрпаем натхненне ў прыродзе, традыцыях, гісторыі, нас натхняюць людзі і творы мастацтва. Натхненне ёсць у кожным з нас, проста яго трэба абудзіць!

Падрабязней

Супрацоўніцтва

Мы адкрытыя для супрацоўніцтва з беларускімі рамеснікамі і дызайнерамі, фабрыкамі і дзеячамі мастацтва розных кірункаў – ад мастакоў і скульптараў да фатографаў і пісьменнікаў. Наш праект распавядае пра таленавітых аўтараў і цікавыя брэнды. У нас працуе інтэрнэт-крама, у якой вы можаце набыць лепшыя вырабы беларускіх майстроў. Вы вартыя быць сярод іх.

Падрабязней